Дзень роднай мовы

Праект "Народныя казкі для дзетак"

Праект "Народныя казкі для дзетак"

КЛИКАЙТЕ МЫШЬЮ НА КАРТИНКУ И ПЕРЕХОДИТЕ НА ВЫБРАННЫЙ САЙТ 

свернуть

Арганізацыя беларускамоўнага дня ў ДУА "Яслі-сад аграгарадка Капцёўка"

Арганізацыя беларускамоўнага дня ў ДУА "Яслі-сад аграгарадка Капцёўка"  

 З мэтай забяспячэння рэалізацыі нацыянальнага кампанента вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, паэтапнага развіцця беларускага маўлення выхаванцаў, педагагічнымі каллектывамі ўстаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана планаванне і правядзенне адукацыйнага працэссу з дзецьмі падчас беларускамоўнага дня. Гэта дазваляе дасягнуць станоўчых вынікаў па вырашэнню адной з задач адукацыйнай галіны “Развіццё маўлення и культура маўленчых зносін” – далучэнню дзяцей дашкольнага узросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоунасцей: мовы, гісторыі, культуры. Паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга ўзросту робіцца з мэтай развіцця ў малых першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці самастойна, ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, песенькі, лічылкі), што служыць фарміраванню ў іх пачуццевай асновы руска-беларускага двухмоўя.

      Важна планаваць работу ўжо ў другой малодшай группе. Гэта дазволіць педагогу паступова, на працягу трох гадоў знаёміць выхаванцаў з народнымі святамі, звычаямі беларускага народу, садзейнічаць авалоданню малодшымі дашкольнікамі першымі сацыяльнымі ролямі: “Я - грамадзянін”, “Я беларус”; выхоўваць гонар за сваю нацыю, любоў да Радзімы; фарміраваць уяўленні аб роднай краіне; далучаць да гісторыі і культуры роднага краю; знаеміць з творамі нацыянальнага мастацтва.   Арганізаваныя віды дзейнасці дзяцей 4 года жыцця ў беларускамоўны дзень будуць садзейнічаць:

- адрозніванню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;

- пабуджэнню да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, іх тэатралізацыі;

- знаемству з формуламі беларускага этыкету, якія часта ўжываюцца ў паўсядзенным жыцці; стымуляванню дзяцей да іх самастойнага выкарыстання.

         У сярэдняй группе працягваецца навучанне дашкольнікаў рэпрадуктыўнаму маўленню (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, гэта значыць, будаванне самастойных па зместу і форме выказванняў на беларускай мове (расказванне па малюнку, расказванне пра цацку або прадмет, расказванне з асабістага вопыту).

         Выхаванцаў старэйшай групы навучаюць адрозніваць словы рускай і беларускай моў, называць на беларускай мове акаляючыя прадметы, разумець і ўжываць абагульняючыя словы, беларускія формы іменаў, формы ветлівасці. Дзеці пераказваюць кароткія казкі,  апавяданні, ствараюць выказванні, самастойныя па задуме і моўным афармленні. Звяртаецца ўвага на правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў у словах і фразах.

         У беларускамоўны дзень пажадана, каб усе дарослыя размаўлялі з дзецьмі на беларускай мове. Выхавальнік плануе заняткі, на якіх маўленчы   вопыт дзяцей дазваляе ім быць актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, занятак па адукацыйнай вобласці вучэбнай праграмы дашкольнага выхавання “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”. Выхаванне цікавасці і любові да мастацкага слова дасягаецца праз азнаямленне дзяцей з мастацкай літаратурай, развіццё ўмення слухаць і разумець літаратурныя творы, аналізаваць іх, узнаўляць (чытаць на памяць вершы, пераказваць казкі,  апавяданні). Мастацкае слова, сродкі мастацкай выразнасці (метафары, прымаўкі, параўнанні і г.д.) павінны стаць здабыткам, якім яно будзе карыстацца ў штодзенным жыцці. Добрым сродкам развіцця беларускага маўлення з’яўляюцца рухомыя гульні, беларускія народныя гульні, драматызацыя казак, лічылкі, дражнілкі, папеўкі, загадкі, заклічкі.                   

       Выхавальнік можа лічыць сваю працу выніковай, калі выхаванцы ў час вольных гульняў будуць ахвотна размаўляць на беларускай мове.

свернуть

Нараджэнне новага часопіса "Буся"

Нараджэнне новага часопіса "Буся"

Чытанка-маляванка "Буся" для дашкольнікаў нарадзілася ў рэдакцыі дзіцячага часопіса "Вясёлка".

Дарагія нашы буські, пяшчотныя і ласкавыя буслікі!

Усе вы -- Божыя посланнікі на Зямлі. А ў Беларусі -- вы нашы спадчыннікі, наша надзея, наш заўтрашні дзень. І мы, дарослыя, хочам, каб вы раслі, гадаваліся фізічна і духоўна здаровымі, радаснымі і заўсёды святочнымі. Мы хочам быць вам сябрамі і памочнікамі ва ўсім.

Дайце вашу ручку і разам пойдзем у чароўную краіну казак, вершаў, загадак, пацешак. Пачуйце асалоду беларускага мастацкага слова, упусціце яго ў душу, і хай яно дапаможа вам палюбіць нашу краіну Беларусь.

Уладзімір Ліпскі галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка"

свернуть

Часопiс "Вясёлка"

Часопiс "Вясёлка"

“Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі.
А для тых, хто працаваў у ім, гэта была праца сэрца. У розныя часы галоўнымі рэдактарамі часопіса былі Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў. З 1978 года – Уладзімір Ліпскі, які кіруе выданнем і сёння.
У праграме мерапрыемства выстаўка-продаж калекцыйнай серыйнай кнігі, сумеснага праекта Установы “Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»” і РУП “Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»”, выдатнай беларускай пісьменніцы Эдзі Агняцвет “У свеце дабрыні”; інтэрактыўныя выстаўкі часопісаў “Вясёлка”, “Буся”; тэатралізаваная HD-прэзентацыя часопісаў “Вясёлка” . Галоўны рэдактар абодвух часопісаў Уладзімір Ліпскі і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменніца Раіса Баравікова.

свернуть

Беларускае маўленне дзяцей

Беларускае маўленне дзяцей

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, акрамя 2 малодшай групы, мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей

Размаўляем па-беларуску для дзяцей- Телепередача Дабраранак

свернуть
поделиться в: