У рамках рэалізацыі праекта "Зялёныя школы" выхаванцы старэйшай, рознаўзроставай сярэдняй груп здзейснілі экскурсію па аграгарадку Капцёўка "Прыгажосць вакол нас"
Мэта-актуалізавалі уяўленні аб відавай разнастайнасці раслін і жывёл тэрыторыі аграгарадка Капцёўка і ўмовах яго захавання і павелічэння;
фарміравалі эмацыйна-станоўчыя адносіны да навакольнага свету, уменне бачыць яго прыгажосць і непаўторнасць;
далучалі выхаванцаў у грамадска значныя дзеянні і мерапрыемствы па захаванні прыроды і беражлівым стаўленні да яе рэсурсаў;
развівалі пазнавальную цікавасць да свету прыроды;развівалі уменні назіраць за жывымі аб'ектамі і з'явамі нежывой прыроды.