Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе   будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. 

                                                                                                                                         Змітрок Бядуля

21 лютага ў нашай установе адукацыі прайшла акцыя “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску” прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. З мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння і ўжывання беларускай мовы на працягу дня у нашым дзіцячым садзе праходзілі заняткі, гульні, забавы з выхаванцамі кожнай групы. Выхаванцы наведалі міні- музей "Беларуская хатка", пазнаёміліся з адзеннем беларускім побытам, прыладамі працы, адзеннем, паслухалі творы на роднай мове

Цэлы дзень гучала беларуская мова, было цікава і займальна!

 

 

 

поделиться в: