"Здароўе і бяспека ў нашых руках"

25.01.2024

"Здароўе і бяспека ў нашых руках"

У рамках рэалізацыі другой гадавой задачы "Фарміраванне ў выхаванцаў асноў здаровага ладу жыцця і бяспечных паводзін" арганізавана выстава дзіцяча-бацькоўскіх малюнкаў "Здароўе і бяспека ў нашых руках"

Мэта – фарміраванне ў выхаванцаў найпрасцейшых правіл захавання і ўмацавання здароўя і правіл паводзін у надзвычайных сітуацыях.

Некаторыя работы адлюстроўваюць лад жыцця сям'і, іх сумеснае правядзенне часу - паходы, прагулкі ў лесе, катанне на каньках, рухомыя гульні. Іншыя - аб карысці садавіны і агародніны для здаровага ладу жыцця, аб небяспечных для жыцця прадметах на вуліцы і ў кватэры.

Сумесная творчасць бацькоў і дзяцей-вялікая карысць для ўсіх!

 

 

поделиться в: