Беларускамоўны дзень
Далучэнне дзяцей да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей – адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту. Для яе рэалізацыі выкарыстоўваецца у нашай дашкольнай установе беларуская мова, ў практыку работы па чацвяргах уведзен беларускамоўны дзень, на працягу якога ўсе супрацоўнікі размаўляюць з дзецьмі і дарослымі на беларускай мове.
У гэты дзень на беларускай мове з дзецьмі праводзяцца не толькі заняткі, якія рэалізуюць задачы адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, але і ўвесь адукацыйны працэс.
Сёння, у рамках беларускамоўнага дня, выхаванцы старэйшай групы наведалі міні- музей "Беларуская хатка" , дзе выхавальнік дашкольнай адукацыі пазнаёміў са старажытнымі прадметамі побыту, адзення, выхаванцы даведаліся пра тое, як жылі людзі раней,паслухалі верш "Хлеб"..Усё гэта садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы.