Свята "Люблю свой край!"
Выхаванцы старэйшых груп напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, замацавалі ўяўленні аб дзяржаўным свяце, аб дзяржаўных сімвалах, выхоўвалі пачуццё патрыятызму, любові да Радзімы, паважлівае стаўленне да гісторыі і культуры сваёй краіны, народа.
Яны адгадвалі загадкі пра жывёл і птушак нашай краіны, выканалі танец "Мая Беларусь", вадзілі "Харавод сяброўства", спявалі песню "Сонечны круг", чыталі вершы на беларускай мове, зрабілі вянок для Бусла, а ў канцы свята намалявалі салют , выкарыстоўваючы нестандартную тэхніку малявання на харчовай плёнцы.